Падляшскі ваявода заклікае прыняць уцекачоў з Украіны
Падляшскі ваявода звяртаецца з просьбай, каб прыняць уцекачоў польскага паходжання з Украіны. У лістападзе ў розных асяродках у Польшчы былі паселены ўцекачы з раёна Марыупаля. Каля 900 чалавек – гэта цэлыя сям’і – цяпер чакаюць афармлення дакументаў. На просьбу міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюша Блашчака, падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі звяртаецца з просьбай да падляшскіх самаўрадаў і прадпрымальнікаў даць памяшканне ды прыняць на працу ўцекачоў з Украіны:
– Звярнуўся да самаўрадаў, розных гаспадарчых арганізацый, у тым ліку пазаўрадавых, з мэтай пошуку магчымых прапаноў памяшкання і працы такім асобам, каб прыняць у нашым ваяводстве гэтыя сем’і.
Каардынатарам дапамогі ўцекачам з Украіны на Падляшшы з’яўляецца аддзяленне грамадскіх спраў і замежнікаў Ваяводскай управы. Усе патрэбныя кантакты можна знайсці на сайце ўправы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.pl