„Падляшскі вянок” зноў у пераможцах
Як паведаміла кіраўніца і харэограф танцавальнага калектыву Аксана Прус, «Падляшскі вянок» на Міжнародным фестывалі ў Італіі «Future stars” , здабыў дзве першыя ўзнагароды.
Падляшская моладзь і дзеці сталі лаўрэатамі І ступені ў катэгорыі „народны танец” для групаў ( 13 – 14 гадоў ) і ( 9 – 10 гадоў) і лаўрэаты ІІ ступені ў катэгорыі „народны танец” для групы (7- 9 гадоў).
Міжнародны фестываль « Future stars” у Італіі ў гэтым годзе праходзіў у анлайн-рэжыме. Нагадаем, што ў лютым гэтага году „Падляшскі вянок” заняў ІІ месца на прэстыжным міжнародным фестывалі «Таленты Еўропы» ў Гіспаніі.
Беларускае Радыё Рацыя