Падляшскі вясковы хоспіс просіць падтрымкі



„Не змарнуем ніводнага гроша”. Адзін з вясковых хоспісаў Польшчы патрабуе падтрымкі.

Хоспіс імя прарока Іллі дапамагае хворым з невялікіх падляшскіх вёсак. Каб гарантаваць прафесійны медыцынскі нагляд найбольш патрабуючым, у Макаўцы, што ў гміне Нараў, паўстае стацыянарны хоспіс. Сабрана ўжо чатыры мільёны злотых.

Гэта стала магчыма толькі дзякуючы прыватным дабрачынцам. Таму і цяпер стваральнікі хоспіса разлічваюць на дапамогу, кажа доктар Павал Грабоўскі:

– Патрабуем яшчэ восем з паловай. Уявіце сабе, што зрабілі індывідуальныя дабрачынцы. Гэта не зрабілі вельмі багатыя, а людзі, якія дзяліліся з намі, чым ёсць. Былі пераводы па 10-30 злотых. Мы не баімся прасіць падтрымкі, бо не змарнуем гэтыя грошы.

Рахунак на будаўніцтва стацыянарнага Асяродка хоспісна-апякунча-выхаваўчага ў Макоўцы: 81 1050 1953 1000 0090 3150 6141 ING Bank Śląski, філіял у Беластоку; для плацяжоў з-за мяжы: ING Bank Śląski SWIFT / BIC-КОД: INGBPLPW PL 81 1050 1953 1000 0090 3150 6141.

Беларускае Радыё Рацыя