Падляшскі жывапіс у Чаромсе
У Гмінным цэнтры культуры адкрылася выстава прац мастачкі ды графіка з Чаромкі Тамары Кердалевіч.
„Сабраныя тут працы былі створаны на працягу 30-гадовага перыяду маёй творчасці, многа і тых, якія паўсталі ў апошнія гады”, – кажа мастачка:
– Краявіды нашага Падляшша, нацюрморты і кветкі.
РР: Ёсць таксама партрэты. Што гэта за людзі?
– Я намалявала былога дырэктара спадара Гарткевіча. Ёсць тут партрэт мастака Даніэля Ліпян Канюка з Любліна, які быў тут летам на пленэры. Ёсць партрэт маёй бабулі, цёці.
Выставу прац Тамары Кердалевіч можна наведаць у Гмінным цэнтры культуры ў Чаромсе да канца лістапада.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя