Падляшскія фермеры на парозе вялікага пратэсту
У Карыцінах у гміне Сямяцічы пачаўся канвент старастаў, падчас якога, сярод іншага, мае быць падпісаная дамова між падляшскімі старастамі, маршалкам ды ваяводам.
Дакумент прадугледжвае стварэнне адмысловых камісій, якія будуць ацэньваць аб’ём шкодаў, што прычыняюць фермерам дзікі.
Цяпер падляшскія фермеры, якія сабраліся ля маршалкоўскай управы ў Бeластоку, вырашаюць, ці пачынаць ім вялікі пратэст.
Фермеры кажуць, што палітыкі не падрыхтавалі на сённяшні канвент ніякай дамовы.
Кажа Марцін Шарэйка, арганізатар пратэсту:
– Іх абяцанні галаслоўныя. Няма дакументаў, якія пацвярджаюць іх абяцанні. Калі яны прынясуць гэты дакумент і пакінуць нам, мы адразу ра’едземся.
Зусім іншай пазіцыі прытрымліваецца прэс-сакратара маршалкоўскай управы. Як адзначае Уршуля Артэр, дакумент падрыхтаваны і будзе зацверджаны на канвенце старастаў.
Беларускае Радыё Рацыя