Падляшскія фермеры працягваюць блакаваць дарогі



Некалькі дзясяткаў фермераў блакуюць дарогу спалучэння Беласток-Граева ў раёне Кнышына. Гэта рэспубліканская дарога №65. Пратэст гаспадары заяўляюць да заўтра, а на наступным тыдні зноў паедуць у Варшаву, і спадзяюцца, што цяпер у сталіцу Польшчы накіруюцца дзясяткі тысяч іх калегаў. У планах – арганізаваць каля Канцылярыі прэм’ера Зялёнае мястэчка.

Сярод галоўных патрабаванняў – кампенсацыі за страты, учыненыя дзікамі, увядзенне мараторыя на выплату даўгоў ды іншыя. Акрамя таго, яны патрабуюць адстаўкі міністра сельскай гаспадаркі Марка Савіцкага. Калі гэтага не адбудзецца, то гаспадары будуць патрабаваць адстаўкі прэм’ера Эвы Копач.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Agnieszka Sadowska