Падляшскія гісторыкі едуць на канферэнцыю прысвечаную БНР
Падляшскія гісторыкі прымуць удзел у канферэнцыі прысвечанай 100-годдзю БНР. Інстытут гісторыі НАН Беларусі ладзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю „Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці”.
На думку прафесара Яўгена Мірановіча, гэта пераломны момант:
– Не ведаю, якія там будуць вынікі, якая большасць будзе – за ці супраць. Факт, што ўжо афіцыйна гаворыцца, прызнана, нават у назве канферэнцыі, як адзін з элементаў стварэння беларускай дзяржаўнасці. Я лічу, што гэта вялікі прагрэс, маю надзею, што гэта не інцыдэнт, а будзе пастаянна.
Міжнародная навуковая канферэнцыя пройдзе 15-16 сакавіка ў Менску.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
