Падляшскія храмы атрымалі сродкі на рамонт
726 тысяч злотых выдзелена на рамонт храмаў на Падляшшы. Дадатковае фінансаванне атрымалі 4 прыходы, якія знаходзяцца ў рэгіёне Кнышынскай пушчы: два каталіцкія прыходы ў Кнышыне і Чорнай Касцельнай Вёсцы ды праваслаўныя ў Гарадку і Новай Волі.
Як кажа настаяцель прыходу Нараджэння святога Яна Хрысціцеля ў Новай Волі айцец Яраслаў Шчэрбач, сабраць грошы без вонкавай дапамогі ў сённяшнія часы вельмі цяжка:
– Парафія штораз меншая, цяжка атрымаць грошы ад людзей, бо ў вёсках людзі бедныя. Стараемся шукаць сродкі. Нам хопіць гэтых сродкаў на рамонт царквы: сцен, брамы, сходаў, падмурка. Думаю, што ўсё зробім так, як належыць, каб служыла наступным пакаленням.
Сродкі паходзяць з Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы Падляшскага ваяводства.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя