Падляшскія мытнікі канфіскавалі цыгарэты на 72 тысячы злотых



Больш за 5,5 тысяч нелегальных цыгарэт коштам каля 72-х тысяч злотых перахапілі падляшскія мытнікі падчас кантрольных рэйдаў у Беластоку, Ломжы і на памежным пераходзе з Беларуссю ў Кузніцы.

„На гэты раз кантрабанду вёз беларускі кіроўца”, – паведаміў прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку – Мацей Чарнецкі:

– Апошняе затрыманне вялікай партыі нелегальных цыгарэт было здзейснена на памежным пераходзе ў Кузніцы. Супрацоўнікі падатковай службы падчас дагляду беларускай фуры знайшлі больш за 2300 пачак цыгарэт, якія былі схаваныя ў падлозе прычэпа. Выкрыццю кантрабанды дапамог аўтамабільны рэнтген, а таксама бельгійская аўчарка. Беларускага кіроўцу чакае не толькі канфіскацыя тавара, але і высокі штраф.

У Беластоку праверцы мытнікаў падвергліся кірмашы на вуліцах Мешка і Кавалерыйскай, на якіх канфіскавалі 1200 пачак цыгарэт, і затрымалі двух мужчынаў, якія гандлявалі нелегальнымі тытунёвымі вырабамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота podlaskie.kas.gov.pl