Падляшскія рэгіянальныя часопісы – у Інтэрнэце
Больш за 21 000 сканаванняў, больш за 3000 бібліяграфічных адзінак і сем важных загалоўкаў – даступных да гэтай пары толькі ў папяровай версіі.
Такая Інтэрнэт-пляцоўка з падляшскімі рэгіянальнымі перыядычнымі выданнямі была створана Універсітэцкай бібліятэкай імя Ежы Гедройца. Дзякуючы ёй зараз ёсць магчымасць звярнуцца да пэўных артыкулаў і канкрэтных аўтараў, у тым ліку да навукоўцаў з Беластоцкага ўніверсітэта.
Гэта вынік нядаўна завершанага праекта пад назвай Стварэнне платформы „Падляшскія рэгіянальныя часопісы”. Для яго рэалізацыі ўніверсітэцкая бібліятэка атрымала фінансаванне па праграме міністра навукі і вышэйшай адукацыі „Сацыяльная адказнасць навукі”. Кошт усяго праекта – 37,5 тысячы злотых.
Доступ да іх вельмі просты – дастаткова зайсці на вэб-сайт: pcr.uwb.edu.pl., каб паглядзець змест дадзенага часопіса, можна націснуць на пэўны загаловак альбо скарыстацца пашукавіком, увёўшы імя аўтара альбо фразу з загалоўка. Таксама можна шукаць змест усіх размешчаных тэкстаў.
Важна тое, што чытач знойдзе цікавую для яго фразу ва ўсіх даступных часопісах, а таксама атрымае доступ да ўсіх твораў аднаго аўтара, якія былі апублікаваны ў згаданых загалоўках.
Паводле прэс-рэлізу
fot. Biblioteka Uniwersytecka im. J. Giedroycia