Падляшскія рок-агляды «Rockowania»



Некамерцыйная рок-музыка зноў будзе гучаць на Падляшшы. Рэгіянальны цэнтр культуры анімацыі ў Беластоку (WOAK) арганізуе агляд рок-гуртоў пад назвай «Rockowania».

Мерапрыемства скіравана менавіта на гурты з Палесся, якія не звязаныя умовамі з музычнымі лэйбламі. Важна тое, што музыкі не абмежаваныя адным музычным жанрам. Дастаткова, каб гурт граў жывую музыку. Арганізатары спадзяюцца атрымаць заяўкі не толькі ад рок і метал-гуртоў, а таксама ад тых, хто грае фанк, джаз і рэгі.

Кажа дырэктар WOAKу Цэзарый Мелько:

– Сярод нашых мэтаў – папулярызацыя рок-музыкі і музычная актывізацыя нашага рэгіёну. Перадусім сярод моладзі, але таксама і сярод больш сталых людзей, бо ў аглядзе удзельнічаюць таксама гурты, музыкі якіх маюць паважны ўзрост.  З году ў год узровень гуртоў, якія ўдзельнчаюць у аглядзе, робіцца ўсё вышэй. І бяруць удзел вельмі добрыя гурты, у якіх граюць вельмі добрыя музыкі.

Заяўкі можна падаваць да 8 красавіка 2019 г. Пасля ў некалькіх дзясятках падляскіх гарадоў адбудзецца праслухоўванне. Заключны канцэрт у гэтым годзе запланаваны на 12 кастрычніка ў Беластоку.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя