Падляшскія самакіраванне, бізнес і навука дамовіліся пра супрацу ў развіцці рэгіёна
Падчас прэс-канферэнцыі «Перадавыя гібрыдныя лёгкія матэрыялы і тэхналогіі для глабальнай цыркулярнай эканомікі» адбылося падпісанне пагаднення пра супрацу паміж Падляшскім ваяводствам, Беластоцкім тэхналагічным універсітэтам і прамысловымі кластарамі рэгіёна.
Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
–Наша мэта – аб’яднанне сіл для прамоцыі ваяводства, усіх праектаў, якія тычацца бізнесоўцаў, інавацый, а таксама узаемнай падтрымкі – лагістычнай, фінансавай. А таксама рэалізацыі розных праектаў. Мы стараемся паказаць не толькі Еўропе, але і цэламу свету, што тут бяспечна. Мы маем вельмі вялікі навуковы патэнцыял – гэта бачна па Беластоцкай палітэхніцы.
Паводле ўкладзенай дамовы, у Падляшскім ваяводстве будзе рэалізаваны шэраг ініцыятыў па падтрымцы развіцця мясцовай эканомікі і прасоўванні нацыянальных і міжнародных праектаў з удзелам бізнесу і навукі.
Беларускае Радыё Рацыя