Падляшскія самаўрадоўцы атрымалі юбілейныя ўзнагароды
Падляшскія войты, бурмістры, прэзідэнты ды старасты ўзнагароджаны за шматгадовую працу ў самакіраванні. Узнагароды прымеркаваны да 25-годдзя самакіравання ў Польшчы.
Званне “Падляшскага самаўрадаўца сярод іншых атрымаў Мікола Павільч з Нараўкі, які працуе на пасадзе войта ўжо 25 гадоў:
– Трэба з людзьмі гаварыць, каб было адабрэнне, бо іначай змаганне будзе бессэнсоўным. Пытанне ў тым, каб не страціць давер людзей, старацца зрабіць як найбольш. Трэба выкарыстаць усе магчымасці, якія з’яўляюцца, каб змяняць будучыню гміны з дня на дзень.
Узнагароды “Падляшскага самаўрадаўца 25-годдзя” атрымалі таксама войт гміны Чаромха Міхал Урублеўскі, былы бурмістр Гайнаўкі Анатоль Ахрыцюк, былы гайнаўскі стараста Уладзімір Петрочук ды Васіль Ляшчыннскі – шматгадовы радны павета і горада Бельска.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара