Падляшскія самаўрады прыязныя для няўрадавых арганізацый



Сувалкі, Граева і Саколка – гэта падляшскія самаўрады прыязныя для пазаўрадавых арганізацыі. Такое рашэнне прыняла журы конкурса арганізаванага падляшскім ваяводам на гміну, якая цесна супрацоўнічае з пазаўрадавымі арганізацыямі.

У конкурсе прыняла ўдзел пятнаццаць самакіраванняў, якіх заяўлялі самыя арганізацыі. Сярод іх таксама горад Бельск Падляшскі.

Паводле выконваючага абавязкі бурмістра Бельска Падляшскага Яраслава Бароўскага, добрае супрацоўніцтва на лініі самаўрад – арганізацыя гэта не толькі вялікі ўзровень дафінансавання.

– Бачна, што арганізацыям бракуе падтрымкі, гэта значыць не толькі даць грошы, каб яны змаглі цалкам рэалізаваць праект. Не хапае падтрымкі чалавечай – пагаварыць, падказаць нешта. У гэтым годзе мы паказалі, што ўрад горада – гэта не толькі працэдуры, але таксама людзі, якія хочуць дапамагчы другім людзям. 

Паводле польскага заканадаўства самакіраванні павінны пераказваць частку сваіх кампетэнцыяў для пазаўрадавых арганізацыі. Некаторыя гміны ставраюць цэнтры, дзе прадстаўнікі арганізацыі атрымоўваюць неабходную інфармацыйную і лагістычную дапамогу. Гадавы бюджэт дафінансавання пазаўрадавых арганізацыі ў Бельску адляшскім скаладае паў мільёна злотых.

 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя