Падляшскія татары адсвяткавалі “Сабантуй”



У вёску Крушыняны, дзе жывуць польскія татары, прыехала шмат гасцей ды ўдзельнікаў традыцыйнага свята. Гучала татарская музыка, можна было пакаштаваць прысмакі нацыянальнай кухні татар і паглядзець рэканструкцыю бітвы пад Парканамі.

“Для самых татараў, якія з’ехаліся з розных краін, гэта перш за ўсё нагода для сустрэчы”, – кажа Мурат, які прыехаў з Літвы:

– Для нас важна пакамунікаваць друг з другам. І калі да нас далучаюцца людзі іншых нацыянальнасцяў, нам таксама гэта вельмі прыемна. Таму што мы сябе адчуваем не гасцямі, а псіхалагічна адчуваем гаспадарамі. І атрымліваецца, што тыя людзі іншых нацыянальнасцяў, якія ўдзельнічаюць у нашых святах, для нас госці.

“Сабантуй” у Крушынянах распачаўся з Азана – малітвы за справядлівасць і мір у свеце. Свята таксама прысвечана 620-годдзю прысутнасці татараў на землях Rzeczypospolitej. А ў завяршэнне фестывалю прайшла супольная дэгустацыя барана.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Pawel Tadejko