Падляшскія татары могуць прыняць мігрантаў з Усходу



Падляшскія татары хочуць дапамагчы мігрантам ды ўцекачам, якія масава прыбываюць у Еўропу.

Паводле старшыні ўправы мусульманскай абшчыны ў Багоніках Мацея Шчэнсновіча, татары могуць прыняць некалькі дзясяткаў мігрантаў.

Багоніцкая абшчына прапануе два гектары зямлі, дзе можна паставіць баракі для ўцякачоў з Блізкага Усходу, дадае старшыня абшчыны:

– Калі польскі ўрад звернецца па дапамогу і дапаможа нам ва ўтрыманні, бо трэба забяспечыць быт для такіх людзей, калі польскі ўрад дапаможа, то не пытанне, і хрысціян, і мусульманаў, і габрэяў, мы адкрытыя да ўсіх людзей.

Польшча мае прыняць у бліжэйшы час каля 9-ці тысяч мігрантаў ды ўцекачоў з Блізкага Усходу.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя