Падляшскія вучні здаюць экзамен па беларускай мове
Сёння ў Польшчы – выпускны экзамен па мовах нацыянальных меншасцяў. Моладзь з ліцэяў з беларускай мовай навучання – галоўным чынам у Бельску Падляшскім і Гайнаўцы, прыступіла да экзамену а 9-ай гадзіне раніцы.
У праграме – сачыненне і пісьмовыя адказы да прапанаванага тэксту. Перад экзаменам вучні хваляваліся, і спадзяваліся на лепшае:
– Маю надзею, што ўсё будзе добра. Асабліва, калі знаёмыя тэксты будуць – “Аблава”, “Новая зямля”.
– Я думаю, што тры гады ў гэтай школе дастаткова змаглі падрыхтаваць нас да экзаменаў.
– Мая настаўніца мяне добра падрыхтавала. “Любоў да Айчыны” мая любімая тэма рэферату.
Сёння а 14-ай гадзіне пройдуць яшчэ зкзамены па беларускай мове на пашыраным узроўні.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара