Падпісаны кантракт на мадэрнізацыю Беластоцкага драматычнага тэатра



Драматычны тэатр Аляксандра Венгеркі ў Беластоку падпісаў кантракт з Budimex SA на мадэрнізацыю гістарычнага будынка. Чакаецца, што праект будзе завершаны ў пачатку 2023 года.

 

Тэатр абвясціў тэндэр на агульны рамонт сваіх памяшканняў у лютым гэтага года. У траўні ўстанова абрала самую выгадную прапанову – Budimex SA. 

– Больш за 70 гадоў Беласток і ўвесь рэгіён чакалі рэканструкцыі Драматычнага тэатра. Гэта стала магчымым дзякуючы 26 мільёнаў злотых з урадавага фонду мясцовых інвестыцый, а таксама грошам з бюджэту ваяводства. Гэта інвестыцыя паказвае, што польскі ўрад прызнае патрэбы сталіцы Падляшскага ваяводства і падтрымлівае інвестыцыі, якія абслугоўваюць жыхароў. Я рады, што наша абяцанне, дадзенае падчас мясцовых выбараў у 2018 годзе, становіцца фактам. Я спадзяюся, што праз два гады мы сустрэнемся ў сучасным, камфортным і, перш за ўсё, прыязным да людзей з абмежаванымі магчымасцямі тэатры, – сказаў Артур Касіцкі, маршалак Падляшскага ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя