Падсумаванне мастацкага конкурсу „Я нарадзіўся тут”



Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на падсумаванне мастацкага конкурсу „Я нарадзіўся тут -Tu się urodziłem”. Падчас мерапрыемства будуць уручаны памятныя дыпломы і прызы, а таксама будзе працаваць выстава ўзнагароджаных работ.

Конкурс прысвечаны гісторыі і культуры Падляшша і нацыянальным і этнічным меншасцям, якія жывуць там стагоддзі. Мэта конкурсу – выхаванне мясцовага патрыятызму, фарміраванне ідэнтычнасці і прасоўванне дзіцячай творчасці.

Мерапрыемства пройдзе 7 кастрычніка а 15 гадзіне ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, па адрасе вул. 3 мая, 42.

Паводле прэс-рэлізу

Фота: muzeumbialoruskie.hajnowka.pl