Падсумаванне вынікаў конкурсу „Я нарадзіўся тут – Tu się urodziłem”



Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на падсумаванне вынікаў мастацкага конкурсу „Я нарадзіўся тут – Tu się urodziłem”. Падчас мерапрыемства будуць уручаны памятныя дыпломы і прызы, а таксама можна будзе ўбачыць выставу прац-пераможцаў.  

Конкурс прысвечаны гісторыі і культуры Падляшша, нацыянальным і этнічным меншасцям, якія жывуць тут стагоддзі. Мэта конкурсу – выхаванне мясцовага патрыятызму, фармаванне ідэнтычнасці і папулярызацыя дзіцячай творчасці.

Мерапрыемства адбудзецца 23 чэрвеня, а 14-й гадзіне ў Музеі і Асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, вул. 3 мая, 42.

Паводле прэс-рэлізу