Падтрымка беларускіх школ і захаванне беларускіх ліцэяў



Падтрымка беларускіх школ, захаванне беларускіх ліцэяў, арганізацыя стажыровак для беларускіх спецыялістаў.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык правяла рабочую сустрэчу з паўнамоцным прадстаўніком урада Польшчы па пытаннях развіцця і міжнародных адносін у галіне адукацыі і навукі Томашам Жымкоўскім пры ўдзеле эксперта па адукацыі Паўла Баркоўскага.

На сустрэчы: бакі прыйшлі да паразумення наконт актуальнага статус-кво ў пытанні дзейнасці беларускіх ліцэяў на Падляшшы для прадстаўнікоў нацменшасці; а таксама ўзнялі пытанне падтрымкі беларускіх школ, якія зараз ствараюцца беларусамі ў пяці гарадах Польшчы; дамовіліся аб рэгулярным супрацоўніцтве ў рамках Рабочай групы прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы.