“Падвойна выкляты”: набор фактаў ці міфаў?



Падвойна выкляты” – гэта загаловак фільма рэжысёра Эвы Шакаліцкай пра капітана польскага ўзброенага падполля Рамуальда Райса, псеўданім Буры. Стужка тройчы ўзнагароджана на фестывалі дакументальных фільмаў у Гдыні “Непакорныя. Нязломныя. Выклятыя”. Паводле рэжысёра, фільм паказвае гераічны шлях Бурага як салдата да незалежнасці. Прафесар Алег Латышонак адзначае, што рэжысёр прадставіла набор міфаў, а не фактаў:

– Што яны скамунізаваныя, ворагі польскай дзяржавы. Проста спадарыня Шакаліцкаая падкрэслівае, што няпраўда тое, што Буры забіваў праваслаўных за тое, што яны былі праваслаўнымі, бо ў яго атрадзе таксама былі праваслаўныя. А фактычна, напрыклад, акцыя ў Шпаках, дзе кіраваў Вярус, сапраўднае прозвішча Юрасаў – гэта быў праваслаўны «белых» расейцаў, цалкам паланізаваны польскі патрыёт. Таму фактычна: забівалі не за тое, што праваслаўныя, а за тое, што беларусы.

Дадамо, што ў 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку кваліфікаваў дзеянні Рамуальда Райса Бурага як злачынствы з прыкметамі генацыду.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток