“Паэтычнае трохгалоссе” – конкурс у Бельску Падляшскім



Дэкламатарскі конкурс “Паэтычнае трохгалоссе” праходзіць у Бельску Падляшскім. Яго ўдзельнікі павінны прачытаць два вершы, але на розных мовах.

DSC_9855

„У гэтым і складанасць, і адрозненне конкурсу ад іншых”, – кажа ініцыятарка паэтычнага мерапрыемства Альжбета Фіёнік:

– Трэба дэкламаваць на польскай і на мове нацыянальных меншасцяў – значыць на беларускай, або на ўкраінскай мовах. Тут усё ацэньваецца ў супольнасці – польская мова з беларускай разам мусяць ісці ў пары і дэкламацыя на гэтых мовах.

Сёння дэкламавалі вучні пачатковых школ – 70 удзельнікаў. Учора дэкламавалі дашкольнікі, заўтра пакажуць сябе гімназісты і вучні надгімназійных школ, а таксама дарослыя. Мерапрыемства праходзіць у Бельскім доме культуры.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара