“Паэтычнае трохгалоссе” ў Бельску-Падляшскім
У Бельску-Падляшскім пачаўся ХV дэкламатарскі конкурс “Паэтычнае трохгалоссе”. Першы з трох дзён конкурсу пачалі дашкольнікі з Бельска і Беластока. Кожны дэкламаваў два вершы – адзін на польскай мове, другі – на беларускай або ўкраінскай.
“Сёлета журы прызнала Grand prix” – кажа Альжбета Фіёнік з Бельскага дому культуры:
– Ёсць такія перлы, якія будуць браць удзел не толькі ў гэтым конкурсе, але таксама і ў іншых. Гран-пры атрымала дзяўчынка Гося, якая цудоўна дэкламуе як на польскай, так і набеларускай мове.
Сёння дэклмаваць будуць вучні пачатковых школаў ды гімназіяў. А заўтра ў Бельску пазмагаюцца дэкламатары з ліцэяў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара