„Паэтычная вечарына” ў Гарадку



Сустрэча з паэзіяй і паэтычнай музыкай прайшла ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку.

Прысутныя маглі пазнаёміцца з новымі творамі пісьменнікаў Гарадоцкай зямлі, а таксама паслухаць выступ беларускага барда Віктара Шалкевіча.

„Мы ганарымся нашымі талентамі”, – кажа адна з арганізатарак Барбара Грэсь:

– Мы хацелі паказаць жыхарам творцаў, хацелі паказаць кнігу, якая выдадзена. Там мы сабралі творы 20 паэтаў. У нас даўно не было такой імпрэзы.

Зборнік вершаў „Словы з сэрца, з душы…” можна прыдбаць у Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку. Мерапрыемства ладзіла Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі і ГЦК у Гарадку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя