Пагарэльцы з Орлі спадзяюцца на дапамогу
У адну хвіліну страцілі цэлы дабытак жыцця. Амаль дашчэнту згарэў дом сямі Тгужэўскіх з Орлі. Да моманту прыезду ратаўнікоў агнём была ахоплена ўся хата ўнутры, гарэў таксама паддашак. Як мяркуюць пажарнікі, прычынай узгарання стала няспраўная электраправодка. Нічога не ўдалося выратаваць, таму што на тую хвіліну нікога не было дома, кажа Тамаш Тхарэўскі.
– Што атрымалася, то праз вакно перадавалі, але гэта ўсё адно не прыгоднае для ўжывання, бо дымам сапсаванае. Усё на сметнік выкінулі. Усё прагарэла, што не згарэла – залілі вадой. Усё трэба разбіраць і будаваць па-новаму.
Сям’я з дзвюма дзецьмі пакуль што будзе жыць у сацыяльнай кватэры, якую дала пагарэльцам гміна. У інтэрнэце працягваюцца акцыі дапамогі пацярпелым. Спадарства Тгужэўскіх падтрымліваюць мясцовыя органы ўлады, але і звыклыя людзі з цэлага ваяводства, адзначыла Барбара Тхарэўская.
– Дапамагаюць усе – кожны злоты, які да нас патрапляе, лічыцца. І мы ўсім дзякуем, ад усяго сэрца. Усе падтрымліваюць нас маральна, кажуць: усё будзе добра. Думаем, што будзе добра, павінна быць. Маем дзяцей, мы яшчэ маладыя, неяк пачнем усё з пачатку.
Кожны, хто хацеў бы дапамагчы сям’і Тхужэўскіх, можа пералічыць ахвяраванні на рахунак: Bank Spółdzielczy w Bielsku Podlaskim nr: 08 8061 0003 0018 1406 3000 0010.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя