“Пагаворым пра іншага…”



На такую тэму прайшла сустрэча ў межах дыскусійнага клуба, які штомесяц праходзіць у “Склепе з культурай АБ-БЫ” ў Беластоку. Госцем мерапрыемства стаў журналіст, рэжысёр і грамадскі дзеяч Дарыюш Шада-Бажышкоўскі.

img_9808

Ён расказаў пра свае кашубскія карані, зацікаўленасць габрэйскай гісторыяй, а таксама пра тэатральны праект, зладжаны з удзелам вязняў беластоцкай турмы.

На думку героя сустрэчы, у пытанні разумення іншых людзей на першы план выходзіць адукацыя:

– Вядома, адукацыя – гэта аснова. І гэта адукацыя ад малога. Адукацыя пра іншасць, разнастайнасць, адрознасць. Дзеці, якія маюць па парце суседа, які гаворыць па-іншаму, моліцца да іншага Бога ці выглядае іначай, але пры гэтым яны разам вучацца, бавяцца, ядуць і працуюць, не будуць мець праблем з тым, што іншы – гэта значыць горшы.

Таксама прысутныя на сустрэчы, якую арганізавала аб’яднанне бацькоў «АБ-БА», змаглі паглядзець дакументальны фільм аўтарства Міколы Ваўранюка і Дарыюша Шады-Бажышкоўскага “Nasza klasa”. Гэты фільм паўстаў на аснове спектаклю па творы Тадэвуша Слабадзянкі, у якім былі задзейнічаныя вязні беластоцкай турмы і  які быў прысвечаны трагедыі ў Ядвабным у ліпені 1941 года.

img_9814

img_9815

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі