«Пагаворым пра…» літаратурную Беласточчыну
Польская і беларуская літаратурная Беласточчына. Гэтай тэме будзе прысвечана сённяшняе пасяджэнне дыскусійнага клуба «АБ-БА» “Пагаворым пра…”. Госцем будзе Катажына Савіцка-Межыньска – літаратуразнаўца з філалагічнага аддзялення Універсітэта ў Беластоку, аўтарка кніжкі “Poruszyć miejsce. Obraz Białegostoku w twórczości Sokrata Janowicza i Ignacego Karpowicza”.
Кажа суарганізатар сустрэчы Мікола Ваўранюк:
– Гэтая кніга – доктарская дысертацыя Катажыны Савіцкай-Межыньскай. Ужо выйшла кніжка, у якой аўтарка якраз аналізуе творчасць двух найбольш вядомых аўтараў родам з Беласточчыны. Адзін пісаў пераважна па-беларуску, лічыцца перадусім беларускім пісьменнікам, хоць і не чужая яму творчасць польскамоўная. Другі піша выключна па-польску, але не цураецца сваіх беларускіх каранёў.
Сустрэча дыскусійнага клуба «АБ-БА» з серыі “Пагаворым пра…” пройдзе 8 лістапада ў «Склепе з культурай», што па вуліцы Чэнстахоўскай 6A ў Беластоку. Пачатак ў 17.30.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота: facebook.com