Пайшоў з жыцця беларускі паэт Беласточчыны Віктар Швед



“Віктар Швед быў адным з тых Беларусаў старэйшага пакалення, якія сэрцам і душою  стаялі  пад бел-чырвона-белым сцягам  –  і такім ён застанецца ў нашай памяці  назаўсёды”, – кажа старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак:

– Заўсёды мусіў быць прысутным пры ўсім беларускім, што толькі нараджалася. Ён проста быў нястомны ў сваёй беларушчыне. У змаганні за беларушчыну. Таксама заўсёды можна было спадзявацца, што на ўсіх мерапрыемствах Беларускага гістарычнага таварыства і ўсіх іншых арганізацый Віктар, калі толькі здаровы, напэўна будзе. Быў вялікім беларускім патрыётам. Без яго прысутнасці не магло адбыцца святкаванне 25 Сакавіка. Належыў да тых беларусаў старэйшага пакалення, якія сэрцам і душою сталі пад бел-чырвона-белы сцяг. І як такі назаўсёды з намі застанецца.

“Сустрэча з паэтам Віктарам Шведам была адным з вельмі важных момантаў у маім жыцці,” – кажа  былы міністр культуры Беларусі, былы амбасадар ў Польшчы і Францыі, цяпер член прэзідыума Каардынацыйнай Рады па ўрэгуляванні палітычнай сітуацыі ў Беларусі Павал Латушка. “Я ўдзячны Госпаду Богу і  майму лёсу, што пазнаёміўся з такім выбітным, выключным чалавекам,” – кажа Павал Латушка:

– Неаднойчы мне прыходзілася  публічна карыстацца яго словамі, якія ён калісьці напісаў для нас для ўсіх – для беларусаў. І гэта было 23 жніўня ў Менску, калі я выступаў на мітынгу перад больш чым 100 тысячамі грамадзян Беларусі. І гэта было на мінулым тыдні, калі я чытаў упершыню ў сваім жыцці інаўгурацыйную лекцыю ў Варшаўскім універсітэце для будучых студэнтаў беларусістыкі. Гэтыя словы гучаць так: “Я беларус і гэтым ганаруся, ніколі і нідзе не адракуся, што беларусам жыў і буду жыць”. Так і будзе жыць у нашых сэрцах памяць пра славутага беларускага паэта з вёскі Мора Віктара Шведа.

Нестар беларускай літаратуры на Беласточчыне Віктар Швед памёр 22 кастрычніка на 96-м годзе жыцця. Сёння, 23 кастрычніка, а 17.00 адбудзецца паніхіда ў царкве Святога Духа на Антонюку ў Беластоку. Заўтра а 8.30 там жа пройдзе літургія і развітанне. Пахаваюць паэта на родных могілках у вёсцы Мора.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

* * * 

Вік­тар Швед — па­эт, пе­рак­лад­чык, пуб­лі­цыст, гра­мад­скі дзе­яч. На­ра­дзіў­ся 23 са­ка­ві­ка 1925 го­да ў вёс­цы Мо­ра на Бе­ла­сточ­чы­не. Пі­саў на бе­ла­ру­скай і поль­скай мо­вах. Су­зас­на­валь­нік Бе­ла­ру­ска­га лі­та­ра­тур-на­га аб’­яд­нан­ня „Бе­ла­ве­жа”. Сябра Са­ю­за поль­скіх лі­та­ра­та­раў і га­на­ро­вы — Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі. У гэтым годзе яму споўнілася 95 гадоў.

 

За вы­дат­ныя да­сяг­нен­ні ў га­лі­не лі­та­ра­тур­най твор­час­ці, куль­тур­най і гра­мад­скай дзей­нас­ці ат­ры­маў, між ін­шым, Krzyż Ofi­cer­ski Or­de­ru Od­ro­dze­nia Pol­ski, Ор­дэн Фран­ціш­ка Ска­ры­ны, Or­der Świę­tych Rów­nych Apos­to­łom Cy­ry­la i Me­to­de­go, гра­мад­скі ор­дэн „За вер­насць Баць­каў­ш­чы­не”, Sreb­r­ny Me­dal „Zas­łu­żo­ny Kul­tu­rze Glo­riа аr­tis”.

Дэ­бю­та­ваў 24 са­ка­ві­ка 1957 го­да вер­шам „Я — бе­ла­рус” у тыд­нё­ві­ку „Ні­ва”. У гэ­тым выданні і яго да­дат­ку для дзя­цей „Зор­ка” пуб­лі­ка­ваў амаль усе свае вер­шы.

Вы­даў 16 збор­ні­каў вер­шаў: „Жыц­цё­выя сцеж­кі” (1967), „Дзя­цін­ства пры­стань” (1975), „Друж­ба” (1976), „Мая зя­лё­ная Зуб­ро­вія” (1990), „Род­ны схоў” (1991), „Вя­сёл­ка” (1991), „Wier­sze wyb­ra­ne” (1997), „Вер­шы На­таль­цы” (1998), „Выб­ра­ныя вер­шы” (2000), „La­ta wiatr skrzyd­la­ty” (2000), „Śmiech nie grzech” (2000), „Мае Ай­чы­ны” (2003), „Prze­mi­ja­nie” (2006), „Смя­шын­кі” (2009), „Śmie­szyn­ki” (2010), „Ад­п­лы­ва­ем з Мо­ра” (2010).

Ён так­са­ма аў­тар то­ма ўспа­мі­наў „З Мо­ра ў го­рад” (2015), якія ахоп­лі­ва­юць між­ва­ен­ны час, Дру­гую су­свет­ную вай­ну і пас­ля­ва­ен­ны пе­ры­яд да 1987 го­да. У 2020 годзе выйшаў другі том успамінаў „З горада ў Мора”, які ахоплівае чарговыя 30 гадоў.

Сёння, 23 кастрычніка, а 17.00 адбудзецца паніхіда ў царкве Святога Духа на Антонюку ў Беластоку. Заўтра а 8.30 там жа пройдзе літургія і развітанне. Пахаваюць паэта на родных могілках у вёсцы Мора.

 

Беларускае Радыё Рацыя