Паказ фільма «ЧынЧыны праляцелі кукушкай» у Варшаве



У нядзелю, 30 ліпеня, ганаровыя чальцы ЧынЧынЧанэл Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч запрашаюць беларусаў Варшавы паглядзець вялікі фільм пра сябе любімых «ЧынЧыны праляцелі кукушкай».

Дата: 30 ліпеня. Час: уваход — з 20.30, пачатак — 21.00 (час мясцовы). Месца: Музей вольнай Беларус, Foksal, 11, Варшава. 

Па сюжэце, які не саступае замежным аналагам, Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню № 1, каб наведаць загадкавую пацыентку, Алену ЖелудOk. Нішто не прадвесціць неспадзяванак, аднак…

Вось вам цытаты першых асоб, што паглядзелі фільм:
«Пасля прагляду прараніў скупую дзяржаўную слязу».
 «Ужо паднята пытанне пра ўзнагароджанне аўтараў ордэнамі і далучэнне дадзенага фільма ў школьную праграму». 
То і вы прыходзьце прараніць сваю слязу. 

Фільм прадставяць аўтары праекта «ЧынЧынЧанэл» — акторы Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцэхоўская, рэжысёр Андрэй Кашперскі і іншыя. 
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з імі асабіста, атрымаць аўтографы і заўвагі з занясеннем у асабістую справу, набыць ідэалагічна правільныя налепкі і бадзёры настрой на ўвесь працоўны тыдзень, а таксама пачуць ужывую ўсе хіты ўзыходзячай зорачкі беларускай эстрады Алены ЖалудОк! 

Уваход — данат ад 25 злотых.