Паліна Бродзік пра ініцыятыву Free Belarus Center
Ініцыятыва Free Belarus Center запрашае ў каворкінг і прапануе супрацу ў правядзенні мерапрыемстваў. Офіс аб’яднання знаходзіцца ў Варшаве і трымае адчыненымі дзверы для ўсіх актыўных і зацікаўленых.
Пра тое, чым менавіта цяпер жыве ініцыятыва, наш варшаўскі карэспандэнт паразмаўляла з „Госцяй Рацыі”, каардынатаркай Free Belarus Center Палінай Бродзік:
РР: Наколькі зараз актыўнае жыццё ў вашай ініцыятывы?
– Па-першае трэба сказаць, што наша ініцыятыва знаходзіцца ў двух краінах на сёння – гэта Польшча і Украіна. Калі мы кажам пра актыўнасць менавіта ў Польшчы, у Варшаве, то наша дзейнасць у асноўным адбываецца ў каворкінгу, які знаходзіцца ў цэнтры Варшавы, куды мы запрашаем усіх актыўных беларусаў і беларусак. Па-першае, для таго, каб скарыстацца паслугамі наша каворкінгу, дзе можна безкаштоўна працаваць у зручнай атмасферы, дзяліцца сваім досведам з іншымі людзьмі, якія тут знаходзяцца, а таксама праводзіць свае невялічкія мерапрыемствы разнастайнага кшталту. Па-першае гэта сацыялізацыйны івент для падлеткаў з Беларусі і Украіны, дзе яны ў двух групах падзеленыя па ўзросту з 11-ці да 17-ці гадоў. Сустракаюцца два разы на тыдзень, адзін такі больш дасугавы, дзе яны па вечарам займаюць свой час, абмяркоўваюць пэўныя тэмы, магчыма спяваюць песні, глядзяць кіно, знаёмяцца з польскімі традыцыямі. Другі раз ужо займаюцца больш такой сур’ёзнай дзейнасцю, яны праходзяць прафарыентацыю. То бок яны высвятляюць, у каго якія здольнасці ёсць, да якіх дысцыплін, што ім цікавей рабіць, праходзяць тэсты. Такім чынам спрабуюць зразумець, чым бы яны ў будучыні хацелі б займацца. У прынцыпе галоўнай ідэяй тут з’яўляецца тое, што мы дапамагаем беларускім і ўкраінскім падлеткам знаёміцца і трохі сацыялізавацца, адчуваць сябе больш камфортна, знаходзіць сяброў ва ўмовах эміграцыі.
РР: Я так разумею, што гэта ладзіцца сумесна з ініцыятывай „Выспа”?
– Так. Менавіта з імі. Гэта адны з нашых рэзідэнтаў, якія прыбываюць у нашым каворкінгу, працуюць і адначасова рэалізуюць гэты праект. Акрамя гэтага ў нас таксама адбываюцца беларускія народныя спевы, вывучаецца польская мова, праходзяць кінапрагляды на польскай мове. Асобны мы ладзім групы псіхалагічнай падтрымкі для беларусаў і беларусак, на якія перыядычна праводзім набор. То бок гэта група сталая, яна праходзіць курс з некалькіх сустрэч і потым набіраецца новая. У бліжэйшы час мы запусцім яшчэ новы трэнінг па публічных выступах. Таксама будзе весці дасведчаны беларускі трэнер. Я думаю, што цягам аднаго тыдня ўжо з’явіцца анонс на нашых старонках. Абяцаю, што будзе вельмі цікава. Акрамя гэтага ў нас адбываюцца анлайн мерапрыемствы, на якія таксама можна запісвацца. Гэта не толькі для тых, хто знаходзіцца ў Варшаве, але і для тых хто дагэтуль знаходзіцца ў Беларусі. Яны найбольш актуальныя менавіта для тых, хто там. Таму, што гэта ў першую чаргу трэнінгі па лічбавай і фізічнай бяспецы, як паводзіць сябе з сілавікамі, калі да цябе прыйшлі з вобшукам, калі цябе затрымалі і г.д. Таксама па псіхалагічнай устойлівасці. На іх могуць запісвацца ўсе жадаючыя, там ніякіх абмежаванняў няма. Паралельна мы яшчэ праводзім некалькі аксіліратарных праграм, якія заключаюцца ў тым, што людзі могуць прыехаць у Варшаву з Беларусі і атрымаць досвед у мясцовай арганізацыі ці рэалізаваць свой праект самастойна ў бяспечнай абстаноўцы. Не думаючы пра тое, як гэта зрабіць так, каб не трапіць пад назіранне сілавікоў, а ў Польшчы ўсё ж такі рэалізаваць тое, што ім цікава, павучыцца чамусьці новаму, а потым з гэтымі ведамі па жаданні вярнуцца. Таксама ў бліжэйшы час мы будзем запускаць такую праграму для тых, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Тут ужо геаграфія зусім не будзе абмежавана. У прынцыпе будзе магчымасць удзельнічаць для ўсіх беларусаў замежжа нягледзячы на тое ў якой краіне яны знаходзяцца. У іх будзе магчымасць атрымліваць стыпендыю і рэалізоўваць свае праекты, атрымліваць досвед менавіта ў тых краінах, дзе яны зараз знаходзяцца.
Убачыць фільм „Шлях да волі” цяпер можна ўбачыць у YouTube-канале аб’яднання:
Нагадаем, з каардынатаркай „Free Belarus Center” Палінай Бродзік размаўляла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя