Палітолаг з Львова: Украінцы разумеюць, што Лукашэнка слухае Пуціна, а не беларускі народ
У Беластоцкім універсітэце адбылася сустрэча для студэнтаў «Будучыня Украіны, Расеі і Еўропы» на тэму вайны ва Украіне.

Ролю і стаўленне да Беларусі на фоне расейска-украінскага канфлікту пракаментавла прафесарка паліталогіі з Львоўскага тэхналагічнага ўніверсітэта Дамініка Рослань:
– Украінцы не ўсе разумеюць, што беларусы таксама маюць свае дэмакратычныя памкненні, хочуць дэмакраычна развіваць сваю краіну. Хочуць супрацоўнічаць з краінамі Еўропы, але не маюць такой магчымасці. Магчыма нарэшце атрымаецца пазбыцца гэтага рэжыму Лукашэнкі. І каб можна было развівацца ў гэтай сферы. І каб краіны змаглі б развівацца ў гэтай сферы. Абедзве краіны прыязна ставіцца адна да адной, перадусім у міжчалавечых кантактах. І я жадаю, каб адносіны развіваліся надалей ў дэмакратычным кірунку.

Таксама Дамініка Рослань станоўча выказалася пра ўдзел беларусаў у вайне на баку Украіны на прыкладзе вядомага ёй батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве:
– Я чула пра беларускіх добраахотніках, якія жадалі прыехаць і бараніць Украіну. Я думаю, што з тых самых прычын яны гэта робяць. Маю надзею, што змагаюцца ў слушнай справе, і калісьці змогуць таксама жыць у дэмакратычнай краіне.
У межах сустрэчы студэнты і выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта задавалі актуальныя пытанні на тэму падзелу Украіны на ўсходнюю і заходнюю, лёс уцекачоў, неабходную дапамогу ад Захаду, жыццё людзей ва Украіне пад абстрэламі і, безумоўна, ролю Беларусі ў гэтым ваенным канфлікце.









Беларускае Радыё Рацыя
