„Палітра падляшскіх культур” у Супраслі



Канцэрты, рэгіянальная кухня і выступы танцавальных калектываў – у Супраслі праходзіць трохдзённае мерапрыемства „Палітра падляшскіх культур”.

„Мерапрыемства дэманструе шматкультурнасць паўночна-ўсходняй Польшчы”, – кажа Даміян Дваракоўскі з Ваяводскага асяродка анімацыі і культуры ў Беластоку:

– Гэта імпрэза, якая павінна паказаць культурную разнастайнасць, якая ёсць у нашым рэгіёне, паказаць усе меншасці ў адным у адным месцы. Людзі с Сейн, з Мельніка не часта сустракаюцца, бо даволі вялікая адлегласць. Мы падумалі, што варта зрабіць імпрэзу, якая б паказвала ўсе меншасці разам, каб усе маглі пазнаёміцца адзін з адным на адной імпрэзе.

Мерапрыемства пачалося з выступу двух беларускіх гуртоў: Ilo&Friends і Ostrov, ды папулярнага польска-ўкраінскага гурта Enej. Таксама на фестывалі можна будзе пачуць літоўскую, габрэйскую ды цыганскую музыку.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя