Паломніцтва ў месцы памяці Падляшскіх пакутнікаў



Месца пакутніцкай смерці вазакоў у Пухалах Старых, а таксама брацкую магілу жыхароў вёскі Зане наведалі  ўчора паломнікі ды блізкія ахвяраў, якіх у апошнюю суботу ліпеня афіцыйна Польская аўтакефальная праваслаўная царква далучыла да ліку Святых пакутнікаў Падляшскай зямлі.

Урачыстая літургія ды велічанне і малітвы ўжо да Святых  падляшскіх пакутнікаў адслужыў у царкве ў Браньску айцец Марк Якімюк:

– Трэба будзе, калі Бог благаславіць, займець мошчы. І аддаваць ім паклон.

– У Занях, Шпаках і ў Пухалах, дзе мы зараз былі, у Бельску на магіле вазакоў, там у Пухалах Старых і ў гэтым лесе, дзе яны пакутніцкі загінулі.

Паломніцтва з Беластока арганізаваў Славамір Назарук з Праваслаўнага Брацтва трох  святых іерархаў. Паломніцтвы ў месцы памяці Падляшскіх пакутнікаў увойдуць у лік штогадовых. Адзначаць Свята пакутнікаў з Заняў і Шпакоў будуць 2 лютага ў дзень іх смерці, а таксама ў апошнюю нядзелю ліпеня ў Дзень Усіх Падляшскіх пакутнікаў.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя