Паломніцтва ў Шпакі і Зане да 74-й гадавіны трагедыі на Падляшшы



Царкоўнае Брацтва Трох Святых іерархаў у Беластоку запрашае на паломніцтва 2 лютага ў царкву ў Браньск, а таксама ў мясцовасці Зане і Шпакі. Паломніцтва прымеркаванае да гадавіны трагічных падзеяў студзеня – лютага 1946 года, калі аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім „Буры” спаліў 5 беларускіх вёсак на Беласточчыне. Загінула тагды ад кулі або ў агні звыш 80 цывільных жыхароў, у тым ліку жанчыны і дзеці.

У кастрычніку мінулага года Праваслаўная царква ў Польшчы прызнала закатаваных у тыя дні вазакоў у лесе ля Пухалаў Старых Святымі Падляшскай і Холмскай зямлі. У праграме паломніцтва – літургія ў царкве ў Браньску  і мелебны пры памятным крыжы ў Шпаках, а таксама ля магілы загінуўшых у Занях.

Беларускае Радыё Рацыя