Паломніцтва ў Зверкі
Паломніцтва праваслаўнай моладзі з Гайнаўкі ў Зверкі, што на Падляшшы, пройдзе ўжо сёмы раз. Прыняць у ім удзел можна кожны, асабліва запрашаюцца маладыя людзі.
Зверкі – гэта месца нараджэння святога Гаўрыіла, які з’яўляецца апекуном моладзі. Кажа суарганізатарка паломніцтва, сакратарка Брацтва Праваслаўнай моладзі Варшаўска–Бельскай епархіі Марта Адамюк:
– Святы Гаўрыіл – гэта апякун дзяцей і моладзі. Але кожны год ідуць туды і дарослыя, і дзеці, таму няма ніякіх абмежаванняў.
Сёмае паломніцтва ў Зверкі стартуе 1 траўня пасля святой літургіі ў саборы святой Тройцы ў Гайнаўцы. Усе ахвотныя прыняць у ім удзел змогуць запісацца яшчэ перад пачаткам літургіі. Паломніцтва арганізуе Брацтва Праваслаўнай Моладзі Варшаўска-Бельскай епархіі супольна з Брацтвам святых Кірыла і Мяфодзія ў Гайнаўцы.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.pl