“Палонія” атрымае істотна больш сродкаў у наступным годзе



Было 75 мільёнаў злотых, будзе 100 мільёнаў. У праекце бюджэту Польшчы на наступны год запланаванае павелічэнне сродкаў на Палонію.

Пра гэта паведаміў агенцтву РАР маршалак польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі. Ён пракаментаваў гэта так:

«Гэта вельмі вялікі поспех Сенату – 100 мільёнаў злотых да стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы».

Палонія – гэта палякі, што пражываюць за межамі Польшчы. Паводле ацэнак, размова можа ісці нават пра 20 мільёнаў палякаў або грамадзян з польскімі каранямі.

Беларускае Радыё Рацыя