Палякам дазволілі заязджаць у Беларусь па бязвізе праз Літву ды Латвію
Улады Беларусі дазволілі грамадзянам Польшчы заязджаць у Беларусь па бязвізе таксама праз Літву ды Латвію.

Раней палякі маглі патрапіць у Беларусь без візы толькі ў пунктах пропуску непасрэдна на польска-беларускай мяжы або праз Нацыянальны аэрапорт.
Дзяржаўны памежны камітэт адзначыў, што гэта зроблена «улічваючы высокі запыт на беларускі бязвіз».
Новае правіла пачне дзейнічаць ужо ад апоўначы 2 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя
