Палякі не хочуць пераходзіць на еўра
Амаль 70 адсоткаў жыхароў Польшчы выказаліся супраць пераходу на агульнаеўрапейскую валюту. Суседняя Літва, насуперак аналагічным настроям сваіх грамадзян, увядзе еўра. Палякі асцерагаюцца, што пасля ўвядзення адзінай еўрапейскай валюты вырастуць кошты ўнутры краіны, а Польшча пазбавіцца аўтаноміі ў грашовай палітыцы.
Калі б у Польшчы адбыўся рэферэндум аб уступленні ў еўразону, яго вынікі былі б засмучальныя для прыхільнікаў еўра. Пра гэта сведчаць апублікаваныя вынікі апытання, праведзенага Інстытутам вывучэння грамадскай думкі цэ-бос. Супраць далучэння да валютнага саюзу выказаліся амаль 70 працэнтаў апытаных. Падчас аналагічнага апытання, праведзенага ў лютым, доля праціўнікаў еўра складала 63 працэнты.
Пытанне пра дату ўступлення Польшчы ў еўразону застаецца адкрытым. Каб адмовіцца ад злотага неабходна большасцю ў дзве траціны дэпутатаў Сойму ўнесці змены ў Канстытуцыю краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота alfanews.com.ua