Палякі салідарныя з беларускімі пратэстоўцамі
„Палякі салідарныя з беларускімі пратэстоўцамі” – пад такім лозунгам у Варшаве выйшла некалькі дзясяткаў чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі і кветкамі ў руках:
– Менск – Варшава, агульная справа!
Усіх пратэстоўцаў перапісала паліцыя, раней папярэдзіўшы пра санітарны рэжым з прычыны пандэміі каронавіруса, а таксама аб тым, што нельга падчас пандэміі пратэставаць. Сярод пратэстуючых апрача нешматлікіх беларусаў былі таксама польскія анархісты, удзельніцы страйку жанчын і „Грамадзяне РП”.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Jakub Porzycki / Agencja Gazeta