Палякі за апошнія суткі спынілі больш за 600 спробаў нелегальнай міграцыі
За мінулыя выходныя паліцыя Германіі затрымала больш за 400 мігрантаў на нямецка-польскай мяжы. Аддзяленне федэральнай паліцыі ў Пірнэ паведамляе пра 135 затрыманых без візаў, якія дабраліся ў Германію праз Беларусь і Польчшу. Аддзяленне федэральнай паліцыі ў Берліне паведамляе пра 288 затрыманых на сваім участку адказнасці. Пераважна гэта людзі з Ірака, Сірыі, Ірана і Емена.
Польскія памежнікі ў панядзелак зафіксавалі 612 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Затрыманыя 11 чалавек – гэта 10 грамадзян Ірака і адзін – Турцыі. За дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі траіх іншаземцаў – гэта грамадзяне Азербайджана, Турцыі і Украіны.