Палякі затрымалі буйную партыю цыгарэт з Беларусі



Польскія мытнікі 2 кастрычніка прадухілілі кантрабанду больш як 52 тыс. штук цыгарэт на памежным пераходзе „Кузніца-Брузгі”.

Як паведамляе ўпраўленне польскай мытні ў Беластоку, пад столлю вагона цягніка, які ехаў з Беларусі ў Польшчу, супрацоўнікі мытні выявілі тайнікі. У іх былі схаваныя 52,2 тыс. штук цыгарэт без польскіх акцызаў.

„Незвычайная абарона столі ў выглядзе цвікоў і балтоў з прарэзанымі галоўкамі вельмі абцяжарыла дэмантаж тайнікоў, таму вагон прыйшлося адчапіць ад асноўнага складу і пакінуць на чыгуначнай станцыі ў Кузніцы, пакуль не былі дастаныя кантрабандныя цыгарэты”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ацэнак польскай мытні, калі б затрыманы тавар трапіў у абарот, польская казна страціла б на неаплачаных падатках больш за 60 тыс. злотых, што эквівалентна 14 тыс. эўра.

belapan.by