Памерла былая настаўніца бельскага белліцэя Вера Рышчук



У панядзелак, 9 кастрычніка, памерла Вера Рышчук, шматгадовая настаўніца ІІ ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Інфармацыю аб яе смерці паведамілі кіраўніцтва, настаўнікі і педагагічны савет ліцэя.

Вера Рышчук нарадзілася ў Шчытах Навадворах (гміна Орля) у 1939 годзе. Працаваць па спецыяльнасці пачала ў 1957 годзе. З 1968 года настаўнічала ў пачатковай школе No 3. З 1 кастрычніка 1973 г. і да 1991 г., калі выйшла на пенсію, працавала настаўніцай ІІ белліцэя ў Бельску-Падляшскім.

У 1978 годзе скончыла магістратуру на факультэце русістыкі і славістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1989 годзе атрымала Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы.