Памежнікі дамовіліся пра часовае спрашчэнне перасячэння мяжы
Украінскія і беларускія памежнікі дамовіліся пра спрошчаны пераход мяжы ў Ровенскай вобласці.
Новыя памежныя правілы тычацца толькі жыхароў Ракітнеўскага раёна Ровеншчыны, памежнай з Берасцейскай вобласцю. Згодна гэтых правіл, жыхары раёна маюць права пераходзіць мяжу ў спрошчаным рэжыме для традыцыйнага збору чарніцаў у палескіх лясах. Правілы дзейнічаюць да 10 жніўня, з 6 па 22 гадзіну. Спыненне пропуску магчымае толькі ў разе лясных пажараў на тэрыторыі Беларусі.
Сбор грыбоў, суніцаў, чарніцаў і журавінаў у памежнай Берасцейскай вобласці – традыцыйны занятак жыхароў Ракітнеўскага раёна Ровеншчыны, значная частка каторых этнічныя беларусы.
Марцін Война, Беларускага Радыё Рацыя, Украіна
