Памежнікі Літвы адпрэчваюць інфармацыю аб перавышэнні паўнамоцтваў на мяжы з Беларуссю
Памежнікі Літвы ні ў адным з выпадкаў не перавышалі службовых паўнамоцтваў на літоўска-беларускай мяжы, заявілі ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ) у адказ на паведамленні Беларусі аб групе пацярпелых іракцаў.
«Паводле наяўнай на дадзены момант інфармацыі, ні ў адным з выпадкаў нашы супрацоўнікі не перавышалі паўнамоцтваў», — паведаміў BNS у сераду прадстаўнік САДМЛ Рокас Пукінскас.
Ён таксама дадаў, што ў яго няма інфармацыі аб выкарыстанні на мяжы з Беларуссю службовых сабак.
«Выкарыстанне сабак — гэта спецсродкі, сабака візуальна побач з памежнікам, ёсць патрулі з сабакамі, але аб выкарыстанні сабакі — у нас няма такой інфармацыі», — сказаў ён.
У пагранкамітэце Беларусі паведамілі ў сераду, што ў групе прымусова высланых з Літвы іракцаў былі людзі са слядамі «ўкусаў службовых сабак».
3 жніўня пагранічнікі Літвы пачалі адпраўляць нелегальных мігрантаў назад у Беларусь. Адпаведныя паўнамоцтвы ім былі дадзены міністрам унутраных спраў.
У Літву праз мяжу з Беларуссю ў гэтым годзе патрапілі 4 тысячы 90 мігрантаў, пераважна з Ірака, паведаміла BNS. Службовыя асобы Літвы называюць патокі незаконнай міграцыі «гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму».