Памежнікі Літвы паведамілі пра страляніну з беларускага боку мяжы
Дзяржаўная памежная служба (ДПС) паведамляе пра страляніну і залпы сігнальных ракет каля беларуска-літоўскай мяжы 8 кастрычніка, піша telegraf.by.
Так, гаворыцца пра тры стрэлы на беларускім баку мяжы ў раёне Швенчанскага раёна. Прыкладна праз гадзіну ў іншым месцы недалёка ад мяжы зноў быў здзейснены адзін стрэл. Адразу пасля паўночы 8 кастрычніка недалёка ад Друскінінкая на беларускім баку было выпушчана 7 сігнальных ракет, паведамляе DELFI.
Акрамя таго, паведамляецца, што толькі адзін нелегальны мігрант спрабаваў 8 кастрычніка патрапіць у Літву з Беларусі ў несанкцыянаваным месцы. З канца чэрвеня гэта найменшая колькасць спроб нелегальнага пераходу мяжы.
Змяншэнне колькасці людзей, якія спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю ў незаконных месцах, лічыцца часовым.
Што кажуць у Менску?
Між тым беларускія памежнікі паведамілі, што 5 кастрычніка знайшлі труп грамадзяніна Шры-Ланкі ў кустах у 500 метрах ад мяжы з Літвой. Паводле знойдзеных на месцы тэлефона, картак і дакументаў, загінулы — 29-гадовы грамадзянін Шры-Ланкі Рыгаван Кірушантан.
Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка, «дадзены грамадзянін уваходзіў у групу асоб, якіх літоўскія сілавікі спрабавалі неаднаразова незаконна выцесніць на тэрыторыю Беларусі».