Памежны камітэт абвяргае чуткі пра закрыццё межаў Беларусі
У сацыяльных сетках з’явіліся выявы абвесткі, што па неафіцыйнай інфармацыі беларускі бок зачыняе мяжу з Польшчай у нядзелю 15 сакавіка.
Афіцыйны прадстаўнік дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі абверг гэтую інфармацыю:
– Бачыў гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках. Мяркую, што гэта альбо жарт, альбо фэйк. Зараз не разглядаецца магчымасць закрыцця дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь ні з адной з краін, у тым ліку з Рэспублікай Польшча. Польскі бок таксама не паведамляў беларускаму боку пра тое, што плануецца зусім закрываць ці прыпыняць рух праз дзяржаўную мяжу.
На польска-беларускай мяжы ў гэтыя дні усіх, хто ўязджае на тэрыторыю Польшчы правяраюць на наяўнасць каранавіруса. І пры малейшым падазрэнні вяртаюць у Беларусь з часовай забаронай на наступнае перасячэнне мяжы.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота auto.onliner.by