Памежны камітэт заявіў, што ўкраінскі верталёт парушыў мяжу з Беларуссю



Беларускія памежнікі зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Украіны, заявіў Памежны камітэт Беларусі.

„4 снежня каля 12 гадзін на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне пункта пропуску „Новая Рудня” Мазырскага пагранатрада зафіксавана парушэнне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь з боку Украіны”, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

«Украінскі вайсковы верталёт Мі-8 на вышыні каля 100 м перасёк дзяржаўную мяжу і заляцеў на глыбіню да 1 км на тэрыторыю Беларусі. Па дадзеным інцыдэнце праінфармаваны ўкраінскі бок», – пішуць прадстаўнікі ведамства.

Па папярэдняй інфармацыі, парушэнне было ненаўмысным, паведамляе канал СТБ.