Памежны пераход Баброўнікі – Бераставіца з 8 чэрвеня будуць блакаваць



Памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца з 8 чэрвеня будуць блакаваць з польскага боку беларускія палітычныя актывісты.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.  Па яго словах, гэта робіцца для таго, каб паказаць Еўропе, што гандляваць з рэжымам Лукашэнкі нельга.

„Патрабуем вызваліць усіх палітычных зняволеных і вярнуць грамадзянам Беларусі права свабодна перамяшчацца, якое рэжым адабраў у беларусаў 21 снежня. Другая мэта  пратэсту — сказаць Бруселю, што хопіць слоў „заклапочанасці”, „глыбокай заклапочанасці” і „вельмі глыбокай заклапочанасці”. Неабходна дзейнічаць. Неабходна ўводзіць магутныя санкцыі, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі”, — заявіў Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя