Памежныя службы Латвіі і Польшчы паведамілі пра 163 нелегальных мігрантаў
У нядзелю памежныя службы Латвіі і Польшчы паведамілі пра 163 мігрантаў, якія спрабавалі парушыць мяжу з боку Беларусі.

Латвійскія памежнікі сутыкнуліся з 68 мігрантамі.
Польская Памежная ахова паведаміла пра 95 замежнікаў, у тым ліку згадваюцца грамадзяне Марока, Шры-Ланкі, Афганістана, Эфіопіі і Самалі. Адзначаецца, што 19 мігрантаў вярнуліся ў глыб беларускай тэрыторыі, калі пабачылі польскі патруль.
Таксама памежнікі затрымалі пяць грамадзян Украіны, якія перавозілі 11 мігрантаў.
Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы ў нядзелю не зарэгістравала спробаў парушэння.
